Жанчына засумавала і пачала кідаць бутэлькі ў машыны

Жанчына засумавала і пачала кідаць бутэлькі ў машыны

Жыхарка Мінска засумавала адна дома і пачала кідацца пустымі бутэлькамі ў машыны, якія стаялі ў двары, паведамляе МУС. Суседзі выклікалі міліцыю, але жанчына паспела пашкодзіць тры аўтамабілі на 1500 рублёў.

Супрацоўнікам  мінчанка расказала, што выпівала адна дома і засумавала. Каб крыху павесяліцца, яна стала кідацца бутэлькамі ў машыны. 

Далей жанчынай будзе займацца Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі