Жанчына ўпала ў аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць

Жанчына ўпала ў аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць

У Гродне жанчына ўпала ў пасажырскім аўтобусе, а калі выйшла на прыпынку, страціла прытомнасць. Высветлілася, што пры падзенні яна зламала руку.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося 5 сакавіка. У нейкі момант аўтобус затармазіў і жанчына, якая якраз устала з сядзення, паслізнулася і ўпала каля сярэдніх дзвярэй. Яна нічога не сказала кіроўцу, падняла свае рэчы і выйшла на прыпынку, дзе і страціла прытомнасць. Іншая жанчына дапамагла ёй сесці на лаўку і выклікала “хуткую”. Кіроўца, дарэчы, факт рэзкага тармажэння перад прыпынкам адмаўляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі