Вы тут

Жанчына раздзелася дагала ў магілёўскім клубе

pixabay.com

Крымінальную справу пачалі на магіляўчанку за стрыптыз у начным клубе, піша TUT.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу МУС Вольгу Чамаданаву

Здарэнне адбылося ў ноч на 2 верасня ў клубе "На Дуброўцы". 43-гадовая нецвярозая жанчына пачала раздзявацца пасярод залы. Яна зняла з сябе вопратку, а потым і ўсю бялізну. Ахова прасіла жанчыну спыніцца, але яна ігнаравала звароты. Супрацоўнікі выклікалі міліцыю.

На жанчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.