Жанчына павінілася ў зняцці грошай з чужой карткі: сама пайшла ў міліцыю

Жанчына павінілася ў зняцці грошай з чужой карткі: сама пайшла ў міліцыю

Жанчына павінілася ў выкарыстанні чужой банкаўскай карткі, калі пабачыла сябе на відэа ў інтэрнэце. Пра гэты выпадак распавядае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі ў сваёй групе Вконтакте. 12 чэрвеня мясцовыя праваахоўнікі папрасілі гараджанаў аб дапамозе ў пошуку мужчыны і жанчыны, якія знайшлі чужую сумку з кашальком. У кашальку былі банкаўскія карткі з пін-кодамі, чым пара і скарысталася.

Спачатку жанчына зняла грошы з картак на пошце, а тады пайшла ў краму і патраціла іх. У пэўны момант яна трапіла ў аб'ектыў камеры відэаназірання.

Неўзабаве грамадзянка сама прыйшла ў міліцыю і павінілася ў здзейсненым. Сумку і кашалёк яна вярнула ўладальнікі. Акалічнасці інцыдэнту яшчэ высвятляюцца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі