Жанчына — Лукашэнку: хутка выбары і вы зноў будзеце саджаць людзей у турму?

Жанчына — Лукашэнку: хутка выбары і вы зноў будзеце саджаць людзей у турму?

Жыхарка Слоніма Надзея Пугаева запісала чарговы відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі. Раней яна скардзілася яму на катастрафічную сітуацыю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, у медыцыне, экалогіі і на... кітайцаў. Цяпер жанчына шмат гаворыць пра прэзідэнцкія выбары.

Пугаева: "Хутка выбары і вы зноў будзеце саджаць людзей у турму?.. Ды ўжо саступіце месца камусьці. Няўжо ў нас ужо такія тупыя беларусы, што нікога немагчыма прызначыць прэзідэнтам?! Як так атрымліваецца?".

Сланімчанка кажа, што жыццё простых людзей не паляпшаецца, а з кожным годам становіцца ўсё горш і горш. Няма праўды і справядлівасці, абураецца яна. А яшчэ жанчына згадвае пра рост цэн, пра закрыццё ў яе горадзе прадпрыемстваў і пра беспрацоўе, пра недавер да афіцыйных лічбаў па каранавірусе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі