Жана Літвіна: Ілюзіяў пасля сустрэчы няма, але змены будуць

Сітуацыя з распаўсюдам незалежных рэгіянальных газет усё ж такі мусіць змяніцца. Такое спадзяванне выказала ў інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.  Нагадаем, учора адбылася сустрэча кіраўніцтва БАЖ з памочнікам кіраўніка дзяржавы, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Ўсеваладам Янчэўскім. Падчас яе абмяркоўваліся ўмовы, у якіх існуюць у Беларусі незалежныя СМІ.

"Атмасфера, у якой праходзіла гэтая сустрэча, абсалютна шчырая і добразычлівая,
- кажа Жана Літвіна. - Нас сапраўды вельмі ўважліва выслухоўвалі. Задаваліся пытанні, дэманстравалася зацікаўленасць тым, каб зразумець праблему. Тое, што гэта не было нейкім заданнем ад вышэйшага кіраўніцтва, гэта абсалютна так".

Жана Літвіна спадзяецца, што прынамсі некаторыя праблемы, узнятыя падчас размовы з Янчэўскім, будуць вырашаныя.

Жана Літвіна: "Няма ў нас нейкіх ілюзіяў, што ўсё, з чым мы звярталіся, сёння ці заўтра будзе адразу выканана. Але ў мяне асабіста ёсць вера ў тое, што сітуацыя з распаўсюдам незалежных рэгіянальных газет усё ж такі зменіцца". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі