Жалезабетонны скандал. Як найбуйнейшая будкампанія Францыі фінансавала ІДІЛ

Сірыйскі горад Рака. Фота: Reuters
Сірыйскі горад Рака. Фота: Reuters

Lafarge, найбуйнейшая французская будаўнічая кампанія, на працягу некалькіх гадоў плаціла узброеным групоўкам ў Сірыі дзеля захавання свайго цэментнага завода, размешчанага недалёка ад горада Рака, піша "Новая газета".

Мяркуючы па матэрыялах расследавання, якое ў сераду, 20 верасня, апублікавалі французскія газеты, кіраўніцтва кампаніі не спыняла завод да апошняга, падвяргаючы рызыцы жыцці работнікаў і выплачваючы "адчэпныя" тэрарыстычным групоўкам, уключаючы Жабхат-ан-Нусру і "Ісламскую дзяржаву".

"Хопіць згадкі адной даты, каб зразумець, чым пахне гэтая справа. 29 чэрвеня 2014 года тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава" абвясціла ўсталяванне "халіфату" ў Іраку і Сірыі. <...> У гэты ж дзень у сірыйскім горадзе Рака прадстаўнік цэментнага завода французскай кампаніі Lafarge праінфармаваў сваё кіраўніцтва праз мэйл пра тое, што прызначыў сустрэчу з "прадстаўніком" “Ісламскай дзяржавы”, каб дамовіцца аб бяспецы работнікаў", — так пачынае свой артыкул Monde, якая разам з газетай Canard enchaîné публікуе матэрыялы папярэдняга расследавання, якое вядзе Пракуратура Парыжа.

Расследаванне пачалося ў кастрычніку 2016 года, праз публікацыю ў той жа Monde, і да цяперашняга моманту пракуратура "прыйшла да высновы, што кампанія Lafarge "ўскосна фінансавала" "тэрарыстычныя групоўкі" — фінансавала "праз пасярэднікаў" і "праводзіла" гэта па "падложных плацежных дакументах", паведамляе газета. Выплачаныя грошы праходзілі ў справаздачным па артыкуле "прадстаўнічыя выдаткі".

У агульнай складанасці, з 2011 па 2014-ы год кампанія "выплаціла розным узброеным групоўкам некалькі соцень тысяч долараў".

Monde цытуе паказанні Бруно Пяшо, тагачаснага дырэктара LСS (Lafarge Cement Syria — сірыйскага завода Lafarge):

— Ці бачылі вы назву "ІДІЛ" у дакументах?

— Так.

— Ці ёсць у вас здагадкі, колькі грошай прызначалася для ІДІЛ?

— Каля 20 000 долараў у месяц.

Акрамя таго, мяркуючы па матэрыялах расследавання, грошы выплачваліся прадстаўніку тэрарыстычнай групоўкі "Фронт-ан-Нусра" (падраздзяленне тэрарыстычнай групоўкі "Аль-Каіда") і курдам... Зрэшты, апытаныя пракуратурай прадстаўнікі кампаніі падкрэслівалі, што не маглі ведаць ўсіх "бенефіцыяраў" выплат, бо грошы перадаваў пасярэднік.

У якасць пасярэдніка называецца Фірас Тласс — бізнесмен і сын былога міністра Абароны Сірыі. Ён аддаваў за забеспячэнне "даху" над заводам ад 80000 да 100000 у месяц (згодная з iншымі паказаннямі, "ўдвая больш", піша Canard enchaîné).

 

Зрэшты, і гэта не заўсёды дапамагала: у кастрычніку 2012 года дзевяць работнікаў завода былі выкрадзеныя курдамі, а затым перапрададзеныя другой ўзброенай групоўцы — у выніку, як паведаміў следчы сп. Веяр (былы адказны за бяспеку ў кампаніі), "Lafarge заплаціла (за выкуп закладнікаў) эквівалент 200000 еўра ў сірыйскіх фунтах .

Пазней побач з заводам ішлі маштабныя баі, адбываліся тэракты, але ён працягваў працу (ажно да 19 верасня 2014 года, пакуль “ІДІЛ” не вырашылі ўзяць яго штурмам). Адзінае, што змянілася — улетку 2012-га года дырэктар завода, спадар Пешо, перавёў свой офіс з Дамаска ў Егіпет, у Каір. Ну, і кіраўніцтва папрасіла усіх алавітаў і хрысціян, якія працуюць на LCS, звольніцца, дзеля іх уласнай бяспекі. у выніку 100 з 300 работнікаў пакінулі завод.

І толькi 18 верасня 2014, як сцвярджае Monde, калі ідзілаўцы ўжо падступалі да завода, яго дырэктар загадаў прыняць экстранныя меры бяспекі: "падрыхтаваць матрацы, ежу, ваду, цукар і размясціць у тэхнічных тунэлях завода".

Большасці супрацоўнікаў LCS пашанцавала (іх эвакуіравалі на аўтобусе да прыходу ІДІЛ), але "трыццаці з лішнім работнікам прыйшлося эвакуявацца ўласнымі сіламі". Праз два дні адзін з гэтых трыццаці напісаў "гнеўны мэйл" дырэктару завода з патрабаваннямі "пачаць расследаванне". "Пасля двух з паловай гадоў штодзённых паседжанняў па бяспецы, хто вінаваты ў адсутнасці плана эвакуацыі з завода нашай каманды і хто кінуў больш за трыццаць нашых доблесных супрацоўнікаў за гадзіну да атакі ІДІЛ і выбуху нафтавага рэзервуара?" —пытаецца працаўнік.

Самае дзіўнае ва ўсёй гэтай гісторыі заключаецца ў тым, што французскія улады не толькі не заклікалі Lafarge зачыніць завод, але і "падштурхоўвалі да таго, каб мы заставаліся" — менавіта гэта вынікае з паказанняў аднаго з прадстаўнікоў завода.

Дапытаныя згадалі ў гэтым кантэксце і французскую амбасаду ў Дамаску (закрытая ў 2012-м), і французскую амбасаду ў Іарданіі (у чыё распараджэнне затым перайшлі сірыйскія справы), і МЗС Францыі, і знешнюю разведку (DGSE)...

***

На пабудову завода было выдаткавана 680 мільёнаў еўра — і вось так кідаць...

Расследаванне працягваецца, яго фігурантамі з'яўляюцца пакуль 9 прадстаўнікоў кіраўніцтва кампаніі.

P.S.

Завод "зачыніўся” 19 верасня 2014, калі “ІДІЛ яшчэ нічога не зрабіў за межамі Сірыі, не было "Шарлі Эбдо", не было "Батаклана", — цытуе Monde паказанні Крыстофа Эроў, адказнага за блізкаўсходні кірунак у кампаніі.

Юрый Сафронаў, "Новая газета"

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі