Вы тут

Жахлівая аварыя на трасе каля "Лініі Сталіна", загінулі 4 чалавекі

На месцы ДТЗ / zerkalo.io

Увечары 9 ліпеня жахлівая аварыя здарылася на 29-м кіламетры трасы Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач каля "Лініі Сталіна". Як паведамляе onliner.by, пасля сутыкнення матацыкліста з мікрааўтобусам узнік пажар. Пасажырскі мікрааўтобус згарэў.

Прэс-служба МУС паведамляе пра 4 ахвяр: загінулі матацыкліст і яго пасажыр, кіроўца мікрааўтобуса і яго пасажыр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.