Згублены на мінскім вакзале тэрмас прынялі за бомбу

Нічыйны тэрмас, пакінуты ў зале чакання сталічнага чыгуначнага вакзала, стаў прычынай сапраўднага перапалоху. Позна ўвечары 17 ліпеня пільныя наведнікі будынка вакзала заўважылі падазроны прадмет і паведамілі пра гэта ў міліцыю.

Праваахоўнікі западозрылі бомбу і пачалі эвакуацыю людзей з залы чакання. Усяго адтуль вывелі 170 чалавек, а потым выклікалі групу сапёраў, перадае прэс-служба МНС.

Але яшчэ да іх прыезду “падазроны прадмет” апазнаў госць сталіцы — 66-гадовы пенсіянер з Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Ён забраў свой згублены тэрмас і на гэтым інцыдэнт быў вычарпаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі