Здымак вайскоўца часоў БНР прадаюць за 2 тысячы долараў (фота)
![Здымак вайскоўца часоў БНР прадаюць за 2 тысячы долараў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bnr4.jpg.webp?itok=zExdiKb9)
Здымак вайскоўца часоў Беларускай Народнай Рэспублікі прадаюць на інтэрнэт-аукцыёне за 4 тысячы рублёў (за 2 тысячы долараў). У каментары паведамляецца, што фота унтэр-афіцэра было зроблена ў 1919 годзе ў Дзвінску (цяпер — Даўгаўпілс у Латвіі) і што ён мог служыць у Асобным аддзеле войска БНР пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Аднак найхутчэй вайсковец быў у складзе аднаго з беларускіх падраздзяленняў, якія з 1918 года існавалі ў складзе літоўскага войска. На яго ўніформе можна пабачыць бел-чырвона-белую стужку. У раёне Дзвінска асобны беларускі батальён вёў баі з Чырвонай Арміяй.
![Здымак вайскоўца часоў БНР прадаюць за 2 тысячы долараў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/bnr5.jpg)
Фота: http://ay.by
![Здымак вайскоўца часоў БНР прадаюць за 2 тысячы долараў (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/4588188431bc.png)
Камандаванне беларускага падраздзялення ў складзе літоўскага войска, 1921 год.