Зброю можна пранесці ў большасць ВНУ Мінска — эксперымент МУС

Падчас эксперыменту міліцыянты пераапраналіся ў цывільнае / ТАСС
Падчас эксперыменту міліцыянты пераапраналіся ў цывільнае / ТАСС

У большасць вышэйшых навучальных устаноў Мінска можна бесперашкодна пранесці зброю, нягледзячы на сістэму кантролю. Такі вынік эксперыменту, які правяло ГУУС Мінгарвыканкама.

Пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-сакратар урада Беларусі Аляксандра Ісаева па выніках пасяджэння Мінгарвыканкама з удзелам прэм'ер-міністра краіны Рамана Галоўчанкі.

На сустрэчы абмяркоўвалася праблема бяспекі ў навучальных установах сталіцы. У тым ліку былі вывучаныя вынікі маніторынгу сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі Мінска, перш за ўсё ў ВНУ і ССНУ, праведзенага праваахоўнікамі. 

Як выявілася, нават у тых ВНУ, дзе ўсталяваныя турнікеты, працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў, апранутым у цывільнае, удавалася без перашкод не толькі трапляць унутр будынкаў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнай зброі.

"У 38 будынках ВНУ былі зробленыя такія спробы, у 32 з іх прадметы былі пранесеныя бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб'ектаў — макеты агнястрэльнай зброі", — расказала прэс-сакратар.

Прэм'ер-міністр пацікавіўся, як адрэагавала кіраўніцтва ўстаноў на прадпісанні, якія былі ім вынесеныя па выніках маніторынгу. Міліцыя атрымала ад іх "фармальныя адказы". На думку Галоўчанкі, неабходна правесці паўторную праверку, каб пераканацца, ці прынятыя рэальныя меры. Ён нагадаў кіраўнікам устаноў, што бяспека — гэта перш за ўсё іх зона адказнасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, ва ўсіх школах Мінска прымаюцца меры па ўзмацненні бяспекі дзяцей. Да 1 верасня там мусілі ўсталяваць турнікеты і дадатковыя камеры відэаназірання, здольныя распазнаваць твары і счытваць эмоцыі. Інфармацыя з іх будзе трапляць у базу дадзеных МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі