Зборшчыка подпісаў за "Народны Рэферэндум" трымаюць у Партызанскім РУУС

Гэтя не спадабалася намесніку дырэктара па ідэалогіі, якая адабрала ў актывіста падпісныя лісты і выклікала міліцыю. Стаміўшыся чакаць міліцэйскі нарад, Уладзіслаў сыйшоў з інтэрнату.

Сёння Уладзіслаў Кошалеў разам з Андрэем Дзмітрыевым, Юрыем Губарэвічам і журналістам, вырашыў сустрэцца з чыноўніцай, каб патлумачыць законнасць збору подпісаў і вярнуць падпісныя лісты. Праз гадзіну размова намесніца дырэктара ПТВ Казлова ізноў выклікала міліцыю, якая затрымала зборшчыка подпісаў і адвезла яго Ў РУУС Партызанскага раёна.

Намеснік старшыні руха “За Свабоду" Юрый Губарэвіч спрабаваў патлумачыць, што пры зборы подпісаў ніякі закон не быў парушаны. У выніку яму прапанавалі прывезці статут арганізацыі і выпіску аб тым, што Кошалеў з'яўляецца сябрам руху, паведамляе сайт “Вясны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі