Вы тут

Зборная Партугаліі стала першай пераможцай футбольнай Лігі нацый

Reuters

Першы турнір Лігі нацый УЕФА выйгралі футбалісты Партугаліі. У фінале яны перамаглі каманду Нідэрландаў — 1:0. Гульня адбылася 9 чэрвеня ў Порту.

Першы тайм завяршыўся ўнічыю — 0:0. Толькі на 60-й хвіліне гульні Гансалу Гедэш здолеў забіць адзіны мяч у сустрэчы.

Трэцяе месца заняла зборная Англіі, якая сустракалася з футбалістамі Швейцарыі. Ні асноўны, ні дадатковы час не дазволіў вызначыць пераможцаў — 0:0. Толькі ў серыі пасляматчавых пенальці англічанам пасміхнулася фартуна — 6:5.