Вы тут

Зборная Беларусі правядзе два матчы з расійскімі хакеістамі

hockey.by

Зборная Беларусі правядзе два матчы з расійскімі хакеістамі. Алімпійская зборная Расіі прыедзе ў Мінск у пачатку красавіка. Як інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі, паядынкі пройдуць у рамках падрыхтоўкі беларускай зборнай да чэмпіянату свету ў групе "А" першага дывізіёну. Яны прызначаны на 5 і 6 красавіка і пройдуць на "Чыжоўка-Арэне".

Чэмпіянат свету ў групе "А" 1-га дывізіёна пройдзе ў красавіку-траўні ў Казахстане. Дружына Андрэя Сідарэнкі будзе змагацца за вяртанне ў эліту. Яе чакаюць матчы з Літвой (29 красавіка), Венгрыяй (30.04), Славеніяй (2 траўня), Казахстанам (4 траўня) і Паўднёвай Карэяй (5.05).