Зборная Беларусі па футболе займае 87-е месца ў рэйтынгу FIFA

Зборная Беларусі па футболе займае 87-е месца ў рэйтынгу FIFA

Зборная Беларусі па футболе займае 87-е месца ў рэйтынгу FIFA, абноўлены варыянт якога апублікаваны 28 лістапада. У мінулым месяцы каманда Міхаіла Мархеля правяла два гасцявыя матчы. Спачатку прайграла апошні адборачны паядынак Еўра-2020 зборнай Германіі — 0:4, а пасля саступіла ў таварыскай гульні Чарнагорыі — 0:2. Нягледзячы на гэта беларусы апусціліся ў рэйтынгу толькі на адзін радок.

У першай дзясятцы зборных не адбылося ніякіх зменаў. Лідыруе Бельгія, далей ідуць Францыя, Бразілія, Англія, Уругвай, Харватыя, Партугалія, Іспанія, Аргенціна і Калумбія.

Зборная Грузіі, сапернік беларусаў у Лізе нацый, апусцілася ў рэйтынгу FIFA з 90-га на 91-е месца.

Зборная Беларусі па футболе займае 87-е месца ў рэйтынгу FIFA
fifa.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі