Збор за перасячэнне мяжы ў Гродзенскай вобласці пачнуць спаганяць з 1 чэрвеня

Збор за перасячэнне мяжы ў Гродзенскай вобласці пачнуць спаганяць з 1 чэрвеня

Мясцовы збор за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі ў Гродзенскай вобласці пачнуць спаганяць з 1 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскі аблсавет.

Адпаведнае рашэнне аблсавет прыняў яшчэ 30 сакавіка, але не была прызначаная дата, з якой пачнуць спаганяць грошы. Памер збору склалае 1 базавую велічыню — 29 рублёў. Плаціць збор пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску будуць кіроўцы аўтамабіляў, дапушчальная максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Памер збору не будзе залежаць ад колькасці пасажыраў.

У аблсавеце кажуць, што атрыманыя грошы будуць накіраваныя на ліквідацыю наступстваў ад пандэміі COVID-19.

Ад выплаты збору будуць вызваленыя аўтамабілі, на якіх едуць, напрыклад, на пахаванне альбо з пахавання членаў сям'і ды блізкіх сваякоў. Таксама збор не будуць плаціць інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групы, а таксама іх суправаджальнікі. Не давядзецца плаціць яго ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама тым, хто едзе на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы або для атрымання медыцынскай дапамогі. 

Аплаціць збор можна як загадзя, так і праз QR-кодзе са спасылкай на АРІП, якія будуць размешчаныя ва ўсіх пунктах пропуску Гродзенскай вобласці. Рэквізіты на выплаце збору можна знайсці тут

Дарэчы, акрамя Гродзеншчыны збор за перасячэнне мяжы ўвялі таксама Брэстчына і Гомельшчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі