Збеглы з маскоўскай турмы арыштант апынуўся кілерам

Паводле звестак следства, Тапалаў разам з саўдзельнікам у ліпені 2010 года забіў дырэктара фірмы "Росдругмет" Юрыя Звёздачкіна і яго кіроўцу. Як адзначае Lenta.ru, нібыта тыя ж людзі ў кастрычніку 2010 года застрэлілі ў Сочы крымінальнага аўтарытэта Эдуарда Какасяна па мянушцы Карась, блізкага да Аслана Усаяна (Дзед Хасан).



Тапалава затрымалі ўвосень 2011 года ў Сочы. Пасля яго даставілі ў маскоўскі ізалятар, дзе ён сядзеў, пакуль ішло следства.



Нагадаем, што зранку 7 траўня стала вядома, што арыштант уцёк з "Матроскай цішыні". Афіцыйна паведамляецца, што ён зрабіў дзірку ў столі, вылез на дах і пакінуў тэрыторыю СІЗА. Расійская газета "Известия" піша, што ён уцёк з аднаго з самых трухлявых будынкаў ізалятара. З гэтага корпуса, нібыта, увесь час арыштанты спрабуюць збегчы, лёгка робячы дзіркі ў сценах і столях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі