Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” прымуць рашэнне 18 красавіка

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” прымуць рашэнне 18 красавіка

Мінгарвыканкам прапанаваў правесці традыцыйную акцыю “Чарнобыльскі шлях” у абед 26 красавіка, у працоўны дзень. Гарадскія ўлады дазволілі сабрацца ў 14:00 каля Акадэміі навук і прайсці да плошчы Бангалор. У заяўцы, якая была пададзена ў Мінгарвыканкам раней палітыкі і актывісты прапанавалі сабрацца ўвечары каля Опернага тэатра і прайсціся да парку Дружбы народаў.

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі ў каментары Еўрарадыё назваў такую рэакцыю ўладаў “здзекам”.

Садоўскі: “Канчатковае рашэнне будзе прынятая заўтра аргкамітэтам. Але маё меркаванне, што гэта здзек. Немагчыма гэта рэалізаваць у будні дзень у 14:00. Хіба БРСМаўцы могуць туды прыйсці. Будзем абмяркоўваць, што рабіць з гэтым”.

Раней свае подпісы пад заяўкай на “Чарнобыльскі шлях” ад Опернага тэатра да Чарнобыльскай капліцы у парку Дружбы народаў паставілі намеснікі старшыняў Партыі БНФ Ігар Лялькоў, Беларускай партыі „Зялёныя” Дзмітрый Кучук, руху „За Свабоду” Юрый Меляшкевіч, а таксама прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні БХД Аляксандр Кавалькоў і кампаніі „Гавары праўду” Віталь Лакотка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі