Завяршэнне ініцыятывы ByCovid19: як гэта было і што далей

Завяршэнне ініцыятывы ByCovid19: як гэта было і што далей

Кампанія ByCovid19, якую склалі неабыякавыя людзі, і якая тры месяцы забяспечвала беларускіх медыкаў ўсім, што неабходна для барацьбы з каранавірусам, аб'явіла пра завяршэнне актыўнай фазы дзейнасці. За гэты час валанцёры ініцыятывы завезлі ў лякарні па ўсёй краіне 450 000 адзінак сродкаў індывідуальнай абароны і 1500 адзінак медыцынскай тэхнікі. Усё гэта было набыта за грошы звычайных беларусаў — яны скінуліся і ў выніку атрымалася сума ў 335 000 долараў.

З чым звязана згортванне ініцыятывы? Наколькі паўплывала на рашэнне блакіроўка MolaMola, дзе адбываўся асноўны збор зродкаў медыкам? Ці збярэцца Dream Team, калі ўсё ж здарыцца другая хваля пандэміі? У жывым эфіры Еўрарадыё пра гэта і іншае распавядаюць валанцёры ByCovid19.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі