Заўзятараў ХК "Юнацтва" фанаты "Нёмана" закідалі бутэлькамі на матчы ў Гродне

Заўзятараў ХК "Юнацтва" фанаты "Нёмана" закідалі бутэлькамі на матчы ў Гродне

Хакейны матч у Гродне, дзе сустракаліся "Юнацтва-Мінск" і мясцовы "Нёман", адзначыўся непрыемным эпізодам.

Як піша сайт клуба, пасля гола Антона Елісеенкі ў сярэдзіне трэцяга перыяду заўзятары "Нёмана" пачалі кідаць бутэлькі ў фанатаў "Юнацтва", якія сядзелі на гасцявым сектары. Ад хуліганскіх дзеянняў, як паведамляецца, пацярпелі дзяўчаты-заўзятаркі.

ХК "Юнацтва" спадзяецца, што федэрацыя хакея і адпаведныя органы разбяруцца ў інцыдэнце належным чынам. У прыватнасці, сталічны клуб задае пытанні: чаму быў дапушчаны продаж квіткоў на месцы за фан-сектарам прыезджай каманды, што строга забаронена пры сустрэчах такога ўзроўню, і чаму суддзя-інфарматар не запатрабаваў спыніць тых, хто займаўся супрацьпраўнымі дзеяннямі?

Дарэчы, на матчы ў Гродне "Юнацтва" выйграла з лікам 3:2. Такім чынам, у паўфінальнай серыі мінскі клуб вядзе з лікам 3:1 і знаходзіцца ў адным кроку да выхаду ў фінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі