Вы тут

Затрыманыя двое п'яных кіроўцаў, якія аказаліся міліцыянерамі

pixabay.com

За суботу і нядзелю ДАІ затрымала ў Беларусі 173 п'яных кіроўцаў, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. Сярод іх аказаліся два супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Падрабязнасці пра гэтыя здарэнні не паведамляюцца. Адзначаецца толькі, што яны знаходзіліся "па-за службай". МУС інфармуе, што міліцыянераў, якіх спынілі за рулём у стане алкагольнага ап'янення, чакае звальненне. Ведамства выступае за больш жорсткія пакаранні для п'яных кіроўцаў.

Ад дзеянняў п'яных кіроўцаў у выхадныя дні ніхто не пацярпеў.