Затрыманых у Гомелі было так шмат, хто не хапала месцаў у ізалятары

Затрыманых у Гомелі было так шмат, хто не хапала месцаў у ізалятары

Затрыманых у Гомелі было так шмат, хто не хапала месцаў у ізалятары, паведамляе Радыё Свабоды, якое спасылаецца на сведак. Яны кажуць, што вечарам 11 жніўня ў горадзе АМАПаўцы і байцы ўнутраных войск схапілі паўтысячы мірных пратэстоўцаў і гэта папярэдняя інфармацыя. У ізалятары толькі каля 100 месцаў, таму некаторых затрыманых адправілі ў СІЗА, некаторых пакінулі ў аддзелах міліцыі. На іх не паспявалі складаць пратаколы. Суды чакаюцца 11 жніўня.

Адна з затрыманых, якую ўначы адпусцілі з РАУС, кажа, што людзей клалі тварам на падлогу, білі і абражалі. Яе міліцыянтка выцяла па шчацэ і цікавілася, чаму ёй не падабаецца кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі