Затрыманы журналіст "Камсамолкі" знайшоўся на Акрэсціна

Затрыманы журналіст "Камсамолкі" знайшоўся на Акрэсціна

Журналіст "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзь Мажэйка затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна, піша тэлеграм-канал выдання. 

У кватэры Мажэйкі правялі ператрус у рамках крымінальнай справы: забралі флэшкі, а таксама налепкі і значкі 2001 года. Які ў яго статус — невядома. У пастанове пазначаныя два крымінальныя артыкулы —  "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады". Самога журналіста падчас ператрусу дома не было.

Не выключана, што журналіста затрымалі ў Расіі. Па словах маці, яна размаўляла з сынам па відэасувязі удзень 30 верасня, ён быў у маскоўскім гатэлі. А ўначы з 1 на 2 кастрычніка ёй затэлефанавалі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Мінску. Больш ніякай інфармацыі ў блізкіх журналіста няма.

Менавіта імя Генадзя Мажэйкі стаяла пад матэрыялам пра Андрэя Зельцэра, які загінуў пры перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі