Затрыманы заснавальнік рэгбійнага клуба "Унія" Кірыл Маслакоў

Затрыманы заснавальнік рэгбійнага клуба "Унія" Кірыл Маслакоў

Затрыманы заснавальнік рэгбійнага клуба "Унія" Кірыл Маслакоў. Яго схапілі ў Брэсце супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на жонку Маслакова, якая ад падрабязных каментароў адмовілася. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Маслакоў актыўна развіваў рэгбі ў Беларусі, заснаваў рэгбійны клуб, які выступаў у чэмпіянаце Польшчы. Таксама ён граў у некалькіх брэсцкіх музычных гуртах. Бацька Кірыла Маслакова — брэсцкі трэнер Георгій Дарбуашвілі, былы дэпутат гарадскога савета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі