Затрыманы ўдзельнік пратэстаў у Беларусі, апазнаны па дакументальным фільме

Затрыманы ўдзельнік пратэстаў / Кадр з відэа

Затрыманы ўдзельнік пратэстаў / Кадр з відэа

Затрыманы ўдзельнік пратэстаў у Беларусі, апазнаны па дакументальным фільме Юрыя Мамінава, апублікаваным нядаўна літоўскім Delfi. Праўладныя тг-каналы апублікавалі кадры з фільма з ім. Ён быў на дарозе падчас вулічнай акцыі ў Мінску, а яго твар аўтары фільму не схавалі. Сілавікі сцвярджаюць, што схапілі і яго дзяўчыну. Праваабаронцы мяркуюць, што яе маглі знайсці па агульных фотаздымках з акцыі пратэсту ў тэлефоне.

Дакументальны фільм пра беларускія пратэсты ў 2020-м годзе быў апублікаваны днямі. У ім ёсць кадры с несхаванымі тварамі людзей. Фільмам адразу ж зацікавіліся сілавікі ў РБ: яны пагражалі, што знойдуць кожнага, хто там "засвяціўся". Фільм неўзабаве выдалілі з YouTube, але ГУБАЗіК паспеў яго спампаваць і выклаў у Telegram. Праваабаронцы раілі людзям, якія "засвяціліся" ў дакументальным фільме і знаходзіліся ў Беларусі, паклапаціцца пра сваю бяспеку.

Прапагандысты заяўляюць, што нібыта ўжо затрымана 15 чалавек.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі