Вы тут

Затрыманы расійскі банкір Аляксей Хоцін, ураджэнец Беларусі

Фота мае ілюстрацыйны характар / greengazeta.ru

Раніцай 19 красавіка затрыманы расійскі банкір Аляксей Хоцін, ураджэнец Беларусі. Бізнесмен фігуруе ў справе аб крадзяжы 7,5 млрд расійскіх рублёў у банка "Югра", мажарытарным акцыянерам якога з'яўляецца. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Следчага камітэта РФ Святлану Пятрэнка піша ТАСС.

"Сумесна з супрацоўнікамі ФСБ і МУС Расіі праведзеныя мерапрыемствы, у выніку якіх Аляксей Хоцін затрыманы", — паведаміла Пятрэнка. Паводле яе слоў, у бліжэйшы час следства звернецца ў суд з хадайніцтвам аб абранні яму меры стрымання.

Аляксей Хоцін нарадзіўся ў Мінску 21 траўня 1974 года. Ён жанаты, у яго двое дзяцей. Яго бацька, Юры Хоцін, таксама займаецца бізнесам. Першае прадпрыемства, звязанае з касметыкай, Хоціны стварылі ў Беларусі ў 1994 годзе, а неўзабаве перабраліся ў Маскву. Сёння сям'я валодае далямі ў фінансавых арганізацыях, аб'ектах нерухомасці, нафтагазавых кампаніях.