Затрыманы падпалкоўнік беларускага войска, яго падазраюць у хабарніцтве

Затрыманы падпалкоўнік беларускага войска, яго падазраюць у хабарніцтве

У Гродне праваахоўнікі затрымалі падпалкоўніка беларускага войска. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па факце атрымання хабару. Паводле звестак міліцыі, у якасці хабараў афіцэр набраў больш за 50 млн рублёў. Ён быў адказным за забеспячэнне войскаў заходняга аператыўнага камандавання харчаваннем і тэхнічнымі сродкамі сувязі. Падпалкоўнік атрымліваў ад дырэктараў прыватных фірмаў узнагароджанні за перамогу ў тэндары, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Напрыклад, 4 млн рублёў афіцэр атрымаў ад кіраўніка кампаніі, які хацеў выйграць тэндар на пастаўкі харчавання ў адну з вайсковых частак у Гродзенскай вобласці. Пасля тое самае адбылося з набыццём халадзільнага абсталявання. Дырэктар адной фірмы перадаў афіцэру 47 млн рублёў.

Паведамляецца, што на маёмасць падпалкоўніка наклалі арышт.

Фота: uvd.grodno.by

Затрыманы падпалкоўнік беларускага войска, яго падазраюць у хабарніцтве

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі