Затрыманы на канцэрце "N.R.M." Канстанцін Жукоўскі аб'явіў галадоўку
Галадоўку аб'явіў у гомельскім ізалятары часовага ўтрымання Канстанцін Жукоўскі, які быў затрыманы 14 сакавіка міліцыяй у гарадскім цэнтры культуры падчас канцэрта рок-гурта "N.R.M.".
Разам са студэнткай Марыяй Тульжанковай ён раздаваў віншавальныя паштоўкі з 90-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі. Жукоўскага і Тульжанкову абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд над імі мусіць адбыцца ў панядзелак, інфармуе БелаПАН.