Аўтамабіль наехаў на людзей на тратуары ў Таронта, загінулі 10 чалавек

Аўтамабіль наехаў на людзей на тратуары ў Таронта, загінулі 10 чалавек

Затрыманы кіроўца аўтафургона, які наехаў на людзей на тратуары ў Таронта, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Улады заявілі, што загінулі 10 чалавек, 15 пацярпелі.

Няма інфармацыі пра асобу кіроўцы і матывы яго ўчынку. Вядома, што з месца наезду на людзей ён з’ехаў, пакінуў аўтамабіль у некалькіх кварталах. Мужчына збег, але быў знойдзены і затрыманы.

Варта адзначыць, што 21-23 красавіка ў Таронта праходзіла сустрэча міністраў “Вялікай сямёркі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі