Вы тут

Затрыманая чэмпіёнка свету па лыжным фрыстайле Аляксандра Раманоўская — БФСС

Аляксандра Раманоўская / БЕЛТА

Затрыманая чэмпіёнка свету па лыжным фрыстайле (акрабатычныя скачкі) Аляксандра Раманоўская, паведамілі ў Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці.

Спартсменку затрымалі напярэдадні ў другой палове дня. Яна ехала з трэніроўкі, калі яе аўтамабіль спынілі, дзяўчыну забралі ў Партызанскі РУУС Мінска. Цяпер яна знаходзіцца ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна.

Па словах маці Аляксандры, яе маглі затрымаць праз "Пагоню" на аўтамабілі.

Аляксандра Раманоўская — чэмпіёнка свету 2019 года, двухразовая чэмпіёнка зімовай Універсіяды 2019 года і шматразовы прызёр этапаў Кубка свету. Пасля выбараў прэзідэнта ў мінулым годзе Раманоўская падпісала ліст за новыя выбары і супраць гвалту, а таксама ўзяла ўдзел у запісе відэазвароту да чыноўнікаў з просьбай спыніць ціск на спартсменаў. У мінулым кастрычніку яе звольнілі з зборнай — як было сказана, "за прагул". Раманоўская ў той дзень вазіла бацьку, у якога быў інсульт, у бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.