Раманоўская не хоча з'язджаць за мяжу і спадзяецца на змены ў Беларусі

Раманоўская не хоча з'язджаць за мяжу і спадзяецца на змены ў Беларусі

Чэмпіёнка свету па фрыстайле, спартсменка 2019 года ў Беларусі Аляксандра Раманоўская разам з галоўным трэнерам зборнай Мікалаем Казекам 6 кастрычніка паўдзельнічала ў прэс-канферэнцыі ў мінскім офісе TUT.by. Раманоўскую звольнілі са зборнай Беларусі за... прагул. Гэта відавочная рэакцыя на выказванне спартсменкай сваёй грамадзянскай пазіцыі — асуджэння гвалту сілавікоў і патрабаванне новых выбараў. Казека на прэс-канферэнцыі пацвердзіў, што ў бацькі Раманоўскай быў інсульт і яна яго вазіла ў бальніцу. Але спартыўныя чыноўнікі на гэта не звярнулі ўвагі.

"Я пакуль не гатовая мяняць краіну, месца жыхарства і зборную, — кажа Аляксандра Раманоўская. — Можа, атрымаецца аспрэчыць рашэнне. Можа, што зменіцца. У краіне так усё пераменліва зараз".

Раманоўская на прэс-канферэнцыі пераказала колішнюю размову з адным спартыўным чыноўнікам: "Калі спытала яго яшчэ да звальнення "Хто ж будзе выступаць за краіну?", ён усміхнуўся і сказаў, што хто-небудзь ды застанецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі