Вы тут

Затрыманага журналіста Сяргея Сацука адпраўляюць у следчы ізалятар

Сяргей Сацук / З архіву Еўрарадыё

Затрыманага журналіста-расследвальніка Сяргея Сацука адпраўляюць у СІЗА № 1 па Валадарскага ў Мінску, паведамляе прэс-служба БАЖ. Яго ўзялі пад варту пасля допыту па старой справе аб атрыманні хабару.

8 снежня ў доме Сацука прайшоў ператрус, пасля чаго рэдактара "Ежедневника" вазілі ў Следчы камітэт. Адначасова стала вядома, што сайт выдання (ej.by) у нашай краіне заблакавалі. Галоўны рэдактар "Ежедневника" Аляксандр Сацук (брат Сяргея) знаходзіцца ў Польшчы.

Па справе аб "атрыманні хабару" Сяргея Сацука затрымлівалі ў сакавіку 2020 года. За кратамі ён правёў 10 дзён. Па версіі журналіста, яго пераследуюць за журналісцкую дзейнасць і выкрыццё карупцыі ў сферы аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.