Заснавальнікаў анлайн-крамы 21vek выпусцілі з СІЗА
![Заснавальнікаў анлайн-крамы 21vek выпусцілі з СІЗА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/21vek-2306.jpeg.webp?itok=8thu-WjV)
Заснавальнікам анлайн-крамы 21vek змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА, паведамляе буйны навінавы партал, прызнаны экстрэмісцкім.
У следчым ізалятары Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў правялі восем месяцаў.
Ператрусы ў офісе анлайн-крамы 21vek адбыліся 22 чэрвеня 2021 года. У той жа дзень былі затрыманыя заснавальнікі кампаніі. Таксама ў той дзень сілавікі прыйшлі ў кампаніі "Юркас" і "Модум".
Праз месяц у эфіры дзяржаўнай тэлевізіі паказалі сюжэт, у якім бізнесоўцаў абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. А напрыканцы ліпеня 2021-га Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сілавікі выкрылі фірмы, якія падтрымлівалі палітычныя перамены ў дзяржаве. У іх ліку ён назваў кампаніі 21vek, "Модум", "Белцяжмаш".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.