Заснавальніка баранавіцкай газеты "Шаг" затрымалі за каментары і пратэсты

Анатоль Вайцяхоўскі / фота з яго старонкі "Вконтакте"
Анатоль Вайцяхоўскі / фота з яго старонкі "Вконтакте"

У Баранавічах затрымалі прадпрымальніка Анатоля Вайцяхоўскага — колішняга заснавальніка баранавіцкай газеты "Шаг", піша "Наша Ніва".

Вайцяхоўскаму 55 гадоў. У 1996-м ён быў адным з заснавальнікаў газеты "Шаг", якая набыла вялікую папулярнасць: яе наклад дасягаў 11 тысяч асобнікаў. Цяпер газета ператварылася ў чыста рэкламную.

Пасля выбараў 2001 года Вайцяхоўскі сышоў з "Шага" і заснаваў іншае выданне — "Местная газета Шаг". Калі ўлады зачынілі "Белорусскую деловую газету" ў ліпені 2003 года, гэтае выданне на знак салідарнасці перадрукавала матэрыялы журналістаў "БДГ". За гэта баранавіцкую газету забаранілі друкаваць у Беларусі, а потым і зусім зачынілі.

Пасля гэтага Вайцяхоўскі заняўся прадпрымальніцтвам — медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя.

Днямі яго затрымаў ГУБАЗіК. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён пісаў у Тэлеграме каментары супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў. Таксама яго вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі