Вы тут

Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус асуджаны яшчэ на 13 сутак

Павел Белавус / З архіву Еўрарадыё

Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус асуджаны яшчэ на 13 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць праваабаронцы. Пасля адбыцця папярэдняга тэрміну (15 сутак) на волю ён не выйшаў. Высветлілася, што ў панядзелак Белавуса судзілі ў судзе Ленінскага раёна за "дробнае хуліганства".

Пра затрыманне ў Мінску Паўла Белавуса стала вядома 15 лістапада. У той дзень яго выклікалі ў міліцыю, а адтуль завезлі на Акрэсціна.

17 лістапада справу Белавуса адправілі на дапрацоўку. Праз трое сутак пасля затрымання яго не выпусцілі. Пра прысуд стала вядома 19-га.

Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная зачыніць краму ў беларускай сталіцы, у якой прадаваліся вопратка і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў наляцелі амапаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.