Вы тут

Кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус затрыманы ў Мінску

Павел Белавус / Еўрарадыё

У Мінску затрымалі стваральніка і кіраўніка крамы Symbal.by Паўла Белавуса, паведамляе тэлеграм-канал крамы.

У панядзелак у 11:00 Белавуса выклікалі ў міліцыю. Пасля гэтага ён не вярнуўся дадому. Зараз Паўла вязуць на Акрэсціна.

Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная зачыніць краму, дзе прадаваліся вопратка і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў прыехалі амапаўцы.

Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. 20 жніўня 2020 года супраць КР была распачатая крымінальная справа. Па інфармацыі Генпракуратуры, дзейнасць рады накіраваная на захоп дзяржаўнай улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.