Заснавальнік Facebook ахвяруе 3 мільярды на барацьбу з хваробамі

Заснавальнік Facebook ахвяруе 3 мільярды на барацьбу з хваробамі

Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чан паабяцалі ахвяраваць 3 млрд долараў з асабістых фінансаў на медыцынскія даследаванні на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Пара спадзяецца, што гэта дапаможа перамагчы да канца стагоддзя ўсе вядомыя захворванні.

Муж і жонка стварылі дабрачынны фонд Chan Zuckerberg Initiative ў снежні мінулага года, калі нарадзілася іх дачка Макс. Тады Цукерберг абвясціў, што ахвяруе на дабрачыннасць 99% якія належаць яму акцый кампаніі, паведамляе ВВС.

Па словах стваральніка сацыяльнай сеткі, з'яўленне на свет дзіця прымусіла іх з жонкай задумацца пра "ўсе тыя рэчы, якія ў гэтым свеце трэба зрабіць лепш".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі