Зарэгістравалі асацыяцыю для "процідзеяння распаўсюду негатыўнага кантэнту"

Зарэгістравалі асацыяцыю для "процідзеяння распаўсюду негатыўнага кантэнту"

Мінюст Беларусі зарэгістраваў асацыяцыю "Інфармацыйная бяспека". Яе стварылі "у мэтах аказання садзейнічання процідзеянню распаўсюду негатыўнага кантэнту ў інфармацыйнай прасторы". Што гэта азначае, пакуль невядома. Відавочна, што гэта праект уладаў.

Дзейнасць "Інфабяспекі" будзе распаўсюджвацца на ўсю тэрыторыю нашай краіны.

Заснавальнікамі асацыяцыі называюцца некалькі грамадскіх аб'яднанняў: Беларускае грамадскае аб'яднанне дэмаграфічнай бяспекі, Беларускае педагагічнае таварыства, Беларускае таварыства псіхолагаў, Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах "Развіццё", Беларускае грамадскае аб'яднанне "Пазітыўны рух".

Якраз у гэтыя дні ва Украіне стварылі Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі. Праўда, ён створаны не грамадскімі структурамі, а дзяржаўнымі. Мэты цэнтра таксама пакуль цмяныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі