Зарэцкая сыходзіць з Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі

Таццяна Зарэцкая / https://www.facebook.com/tatsiana.zaretskaya
Таццяна Зарэцкая / https://www.facebook.com/tatsiana.zaretskaya

Таццяна Зарэцкая сыходзіць з пасады прадстаўніка па эканоміцы і фінансах Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Яна тлумачыць гэта "вялізным ціскам" на яе, сваякоў і сяброў.

Бізнесвумен Таццяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета па фінансах і эканоміцы ў пачатку верасня. Яна збіралася прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, весці перамовы з партнёрамі. Аднак нешта пайшло не так.

“Я працягну займацца тым, што я ўмею і дзе магу быць карыснай”, піша яна ў Facebook.

Пасля прызначэння Зарэцкай супраць яе сапраўды была разгорнутая маштабная інфармацыйная кампанія. Быў створаны сайт з публікацыяй, у якой прадпрымальніцу абвінавачвалі ў махлярстве і ў тым, што яна выдае атрыманы ад еўрапейскіх структур грант за абароты свайго стартапа.

Святлана Ціханоўская назвала сыход Таццяны Зарэцкай "вялікай стратай". "Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу нягледзячы ні на што, піша Ціханоўская. — Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій — яшчэ цяжэй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі