У Пераходны кабінет Ціханоўскай увайшла мільянерка Таццяна Зарэцкая

Бізнесвумен Таццяна Зарэцкая стала прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета па фінансах і эканоміцы. 

Мільянерка, удзельніца спісу Forbes "30 да 30", Зарэцкая зоймецца распрацоўкай стратэгіі і планавання на пераходны перыяд. У тым ліку — прыцягнення капіталу з ЕС і ЗША.

Зарэцкая будзе прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, весці перамовы з партнёрамі, а таксама каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства.

Акрамя таго, Зарэцкая будзе складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета.

Дарэчы, 2 гады таму Зарэцкая была ўдзельніцай перадачы "Стартапніца" на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.