Запуск спадарожнікавага тэлеканала “TV Беларусь” можа адсунуцца

Абвешчаны тэндэр на закупку абсталявання для спадарожнікавага тэлеканалу “TV Беларусь” (гандлёвая марка “Белсат”). Яго запуск запланаваны на лістапад бягучага года. Аднак, паводле словаў каардынатара праекту, супрацоўніцы Польскага грамадскага тэлебачання Агнешкі Рамашэўскай, калі ў бліжэйшы час не будзе закупленае абсталяванне, тэрміны адсунуцца. Як можна меркаваць, на наступны год.

Нагадаем, што пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала для Беларусі было падпісана ў красавіку паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем і Міністэрствам замежных спраў Польшчы.

Ён будзе фінансавацца з рэзервовага бюджэту МЗС Польшчы. Сёлета для “TV Беларусь” выдзяляецца каля 4 мільёнаў еўра.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі