Запасы на складах зноў выраслі

Паводле інфармацыі Белстата, аб’ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 74,3% сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці. Год таму гэты паказнік быў 59,7%. Да траўня бягучага году назіраўся рост складскіх запасаў, пасля нязначнае зніжэнне, а ў кастрычніку і лістападзе іх аб’ём зноў вырас.



Рэкардсменамі тут сталі наступныя пазіцыі: скураныя вырабы — 271% сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасці, машыны і абсталяванне — 178,2%, тэкстыльныя і швейныя вырабы — 173,1%.



Таксама вельмі значныя запасы на складах прадпрыемстваў харчовай, дрэваапрацоўчай галіны, прадпрыемстваў цэлюлозна-папяровай галіны і выдавецкай дзейнасці, пішуць Naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі