Замежным аўто, увезеным у Беларусь, з 1 ліпеня трэба мець беларускі тэхрэгламент

З 1 ліпеня 2018 года транспартныя сродкі, якія ўвозяцца ў Беларусь фізічнымі асобамі для ўласных патрэб з-за межаў ЕАЭС, мусяць мець сведчанне пра бяспеку канструкцыі транспартнага сродку (СБКТС), паведамляе сайт Дзяржстандарту

Неабходнасць гэтага дакумента прапісаная ў тэхрэгламенце Мытнага саюза, які набыў моц з 1 студзеня 2015 года. СБКТС пацвярджае, што ўвезеныя аўтамабілі адпавядаюць патрабаванням гэтага тэхнічнага рэгламенту.

У Беларусі ўвядзенне гэтага тэхрэгламенту некалькі разоў пераносілася. Апошні раз увядзенне яго было адкладзеная яшчэ на год у ліпені 2017-га.

Такім чынам, транспарт, які ўвозіцца фізічнымі асобамі для ўласных патрэб з-за межаў ЕАЭС, з 1 ліпеня 2018 года мусіць мець пасведчанні пра бяспеку канструкцыі транспартнага сродку.

У Беларусь яго выдаюць тры ўстановы гэта:

— НТЦ "Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын" Дзяржаўнага навуковай установы "Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

— выпрабавальны цэнтр "Белаўтасертыка" навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі транспартных сродкаў філіяла БНТУ "Навукова-даследчая частка";

— таварыства з абмежаванай адказнасцю "Цэнтрамаш".