Замежнікі ў Беларусі набылі па сістэме Tax Free тавараў на 13 мільярдаў

У Беларусі замежныя грамадзяне з 82 краін свету набылі тавараў на 13 мільярдаў рублёў па сістэме Tax Free. Усяго яны аформілі 2903 чэкі Tax Free, адзначыла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Атрымоўваецца, сярэдні кошт адной пакупкі склаў 4,5 мільёна рублёў.

Чэкі Tax Free у Беларусі можна аформіць у 290 аб’ектах гандлю. Сістэма пачала дзейнічаць роўна два гады таму — у ліпені 2013-га. Але ў сталічным ГУМе яе запусцілі толькі з 1 кастрычніка таго ж года.

З 1 кастрычніка Tax Free у ГУМе скарысталі ўсяго 10 замежнікаў

Сістэма Tax Free у Беларусі не распаўсюджваецца на грамадзян Мытнага саюза.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі