Замежнікі сталі сведкамі, як пад Полацкам дрэвы падалі на трасу
Замежнікі, якія ехалі на аўтамабілі, сталі сведкамі, як пад Полацкам дрэвы падалі на трасу Р-20. Здарэнне адбылося 2 жніўня, калі Віцебскую вобласць закрануў ураган. Як піша vitebsk.cc, дрэвы масава падалі на дарогу каля вёскі Струбкі. Гэта трапіла на відэа. Кіроўцу легкавіка ўдалося не трапіць пад дрэвы.
Дрэвы на аўтадарозе Р-20 / mchs.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.