Замест "Дня адзінства" можа з'явіцца "Дзень уз'яднання беларускага народа"

Новае дзяржаўнае свята - Дзень уз'яднання беларускага народа - прапануюць заснаваць Беларускі саюз афіцэраў, грамадскае аб'яднанне "Русь" і Камуністычная партыя Беларусі. Яно мусіць адзначацца 17 верасня 1939 года, калі савецкія войскі, па дамоўленасці з Нямеччынай, занялі Заходнюю Беларусь, якая ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы. Такім чынам большасць беларускіх земляў былі аб’яднаныя ў складзе савецкай Беларусі.

У гэтай даце ёсць і свой трагізм, бо ў заходніх абласцях Беларусі НКВД была праведзеная маштабная “зачыстка”, ад якой пацярпелі дзясяткі тысяч чалавек.

Аднак ініцыятары, а гэта праўладныя структуры, лічаць паход Чырвонай Арміі "вызваленчым”. Дарэчы, яшчэ год таму яны прапаноўвалі аб’явіць 17 верасня Днём беларускага адзінства.

Цяпер жа згаданыя арганізацыі збіраюцца вынесці сваю прапанову аб заснаванні новага свята на чарговае пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, каб унесці яго ў каляндар яе памятных датаў.

На 2009 год у Брэсце запланавана ўсталяванне помніка аб'яднанню Заходняй Беларусі з БССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі