Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі ўздоўж мяжы з боку Беларусі
![Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі ўздоўж мяжы з боку Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/z28780664amp.jpg.webp?itok=qA2-9lTl)
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны заклапочаны ракетнымі сістэмамі, размешчанымі ўздоўж мяжы з боку Беларусі. Пра гэта ён расказаў у аўторак падчас тэлефоннай размовы начальніку штабу абароны Узброеных сіл Канады генералу Уэйну Дональду Эйру. Асобна Залужны адзначыў аэрадром "Зябраўка" пад Гомелем. Як вядома, ён знаходзіцца пад кантролем расійскіх вайскоўцаў. З яго вяліся ракетныя абстрэлы Украіны.
16 жніўня ўкраінскія вайскоўцы пацвердзілі, што ўдар па аэрадроме ў Жытомірскай вобласці наносіўся з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.