"Беларускі Гаюн": з Зябраўкі пад Гомелем па Украіне запусцілі каля 25 ракет

Зранку 28 ліпеня ў бок Украіны было запушчана каля 25 ракет з аэрадрома "Зябраўка" пад Гомелем, паведамляе "Беларускі Гаюн".

Пра ракетную атаку напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус. Адна з іх упала каля вёскі Ганчароўскае: "Пасля пятай раніцы маштабныя запускі ракет з тэрыторыі Беларусі. Папярэдне ёсць інфармацыя пра пацэленне каля Ганчароўскага. Таксама працуе наша СПА".

Паведамляецца таксама пра абстрэл Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці.

Звестак пра пацярпелых і разбурэнні пакуль няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.