Залужны: пасля "жэсту добрай волі" Расія скінула на Змяіны фосфарныя бомбы

Залужны: пасля "жэсту добрай волі" Расія скінула на Змяіны фосфарныя бомбы

Пасля "жэсту добрай волі" Расія скінула на ўкраінскі востраў Змяіны ў Чорным моры фосфарныя бомбы. Пра гэта ў пятніцу паведаміў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны.

"Кіраўніцтва Узброеных Сіл РФ не прытрымліваецца нават уласных заяў, якія дэкларуюць "жэст добрай волі", піша ўкраінскі генерал. — Сёння каля 18:00 з аэрадрома Бельбек [у Крыме] пара самалётаў Су-30 ВКС УС РФ двойчы нанесла авіяцыйны ўдар фосфарнымі бомбамі па востраве Змяіны, дзе нібыта "завяршылі выкананне задач". Усім, хто гаворыць аб дамоўленасцях з Расіяй, варта ведаць гэтыя факты. Адзінае, у чым праціўнік паслядоўны, гэта нязменная "трапнасць" нанясення удараў".

Пра тое, што расійскія войскі сышлі з вострава Змяіны, стала вядома 30 чэрвеня. Перад гэтым украінцы нанеслі некалькі ракетных удараў па ім (агулам РФ там магла страціць тэхнікі на 915 млн долараў). Мінабароны Расіі аднак заявіла пра "завяршэнне выканання задачаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі