Залева затапіла цэнтр Гродна (фота, відэа)

Залева, якая прайшла ў Гродне 6 чэрвеня, затапіла цэнтр горада, піша newgrodno.by. 

На вуліцы Віленскай утварылася вялізная лужа, якую пешаходы абміналі па агароджы, а кіроўцы — па сустрэчнай паласе. Грамадскі транспарт тут спыніўся. 

Як удакладняе БЕЛТА, шмат вады сабралася на вуліцы Вялікай Траецкай недалёка ад цэнтра горада. Тут таксама спыняўся рух тралейбусаў.